Усе навіны

Адрыяна пасля 24 дзён шлюбу развёўся з жонкай з-за таго, што паехаў глядзець з сябрамі матч ЧС-2022

5 снежня 2022, 13:53

Былы нападаючы «Інтэра» і зборнай Бразіліі Адрыяна развёўся з цырульніцай Мікаэлай Мескітай на 24-ы дзень шлюбу, паведамляе Globo Extra.

Прычынай разводу стала вялікая сварка паміж мужам і жонкай. Вядома, што Адрыяна і Мікаэла планавалі зладзіць сямейную вячэру для вузкага кола блізкіх людзей, але гэтага не адбылося. Футбаліст з'ехаў да сваіх сяброў у Віла-Крузейра, каб разам паглядзець матч ЧС-2022 паміж зборнымі Бразіліі і Швейцарыі і вярнуўся толькі праз два дні.

Па вяртанні мужа Мікаэла адмовілася прымаць якія-небудзь выбачэнні ці апраўданні. Муж і жонка ўжо адпісаліся адзін ад аднаго ў сацыяльных сетках, а дзяўчына таксама выдаліла ўсе сумесныя фота.