Усе навіны

Ягор Філіпенка: «Калі выбіраць з Месі, Раналду і Дзюбы, то выберу Дзюбу»

5 снежня 2022, 14:14
1

Беларускі абаронца «Урала» Ягор Філіпенка распавёў, што хацеў бы бачыць нападніка Арцёма Дзюбу ў сваёй камандзе.

– Крышціяну нядаўна стаў свабодным агентам. І Рыгор Іваноў нават адрэагаваў на гэта. Ён сказаў, што хацеў бы бачыць ва «Урале» Месі, а не Раналду.

– Вечнае пытанне: хто з іх мацней. Думаю, Месі мае неверагодны дрыблінг, у Крышціяну такога няма. Але Раналду сабраў кучу рэкордаў. Хто з іх лепш – адказаць немагчыма. Калі б у мяне была магчымасць узяць аднаго з іх у «Урал», узяў бы Месі, – сказаў Філіпенка.

– Ёсць яшчэ адзін свабодны агент на рынку. Гаворка пра Дзюбу.

– Ааа, Цёма! Калі выбіраць з іх траіх, то выберу Цёму.

– Вы падтрымліваеце кантакт з Дзюбай?

– Цяпер не. Згубіліся трохі, даўно не размаўлялі. Але, вядома, сачу за навінамі. Было б выдатна, калі б ён прыйшоў да нас.

– Якімі якасцямі Дзюба павінен зацікавіць свой будучы клуб?

– У яго іх вельмі шмат. Арцём вельмі любіць выйграваць і робіць дзеля гэтага ўсё. У яго вельмі моцны характар, ён прайшоў праз многія рэчы. Цёму ўсе выдатна ведаюць, пра яго не трэба нічога дадаваць.

– Ці можа ён зрабіць гульню ў адзіночку, як Месі?

– У чэмпіянаце Расіі можа, – сказаў Філіпенка.

Нагадаем, што апошнім клубам Дзюбы быў турэцкі «Адана Дэмірспор», з якім ён скасаваў кантракт 3 лістапада са згоды бакоў.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com