Усе навіны

Прэзідэнт федэрацыі футбола Уругвая: «Нехта проста кашлянуў побач з Раналду, а арбітры ставяць пенальці»

5 снежня 2022, 14:25

Прэзідэнт федэрацыі футбола Уругвая Ігнасіа Алонса раскрытыкаваў працу арбітраў на групавым этапе ЧС-2022.

«Двое арбітраў, якія здзейснілі сур'ёзныя памылкі ў нашых гульнях, больш не будуць судзіць на чэмпіянаце свету.

У іншых матчах групы таксама былі парушэнні. Хтосьці проста кашлянуў побач з Крышціяну Раналду, а яны ставяць пенальці», – сказаў Алонса ў каментары Teledoce, маючы на ўвазе матч зборных Партугаліі і Ганы.