Усе навіны

Дзідзье Дэшам пра ланцужок Кундэ: «Гэта нашая віна»

5 снежня 2022, 14:36

Галоўны трэнер зборнай Францыі Дзідзье Дэшам пракаментаваў тое, што Жуль Кундэ адгуляў каля 40 хвілін з ланцужком на шыі ў матчы ЧС-2022 супраць Польшчы (3:1).

«Я сказаў яму: «Табе пашанцавала, што ты не перада мной, а то…». Суддзя сказаў нам, што гульцам не дазваляецца насіць бранзалеты і ланцужкі.

Ім таксама забараняецца насіць гадзіннік і сонцаахоўныя акуляры. Гэта не дазволена. Я думаў, што ён здыме яго, але гэта было не так. Гэта нашая віна», – сказаў Дэшам.