Усе навіны

Беларускі абаронца Філіпенка пра гульню за «Шахцёр»: «Так атрымалася»

5 снежня 2022, 15:14

Беларускі абаронца «Урала» Ягор Філіпенка распавёў, як паставіўся да незадаволенасці фанатаў БАТЭ яго выступленнем за «Шахцёр».

— Ці ёсць у цябе прыхільнасць да нейкага клуба?

— Ёсць. Гэта БАТЭ. Там больш за ўсё правёў гадоў, там пачаў гуляць, у нас былі гучныя і запамінальныя перамогі.

— Але пры гэтым потым гуляў за «Шахцёр» з Салігорска.

— Так, так атрымалася.

— Не ўсе заўзятары былі задаволеныя.

— Скажу, што ўзровень заўзятарства ў нас не такі моцны, але так, незадаволеныя былі. Лічу так: калі яны пішуць і кажуць, значыць я ім неабыякавы.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com