Усе навіны

Сантуш аб рэакцыі Раналду на замену ў матчы з Карэяй: «Мне гэта зусім не спадабалася»

5 снежня 2022, 19:10

Галоўны трэнер зборнай Партугаліі Фернанду Сантуш пракаментаваў паводзіны Крышціяну Раналду, якога замянілі на 65-й хвіліне матчы з Паўднёвай Карэяй (1:2) на ЧС-2022 – капітан быў незадаволены.

«Па заканчэнні матча я пайшоў на флэш-інтэрв'ю і на прэс-канферэнцыю. Падчас гульні нічога не чуў. Толькі бачыў, як Крышціяну сварыўся з карэйцам. З таго часу бачыў толькі фатаграфіі, яны мне зусім не спадабаліся. Абсалютна.

Гэтыя пытанні вырашаюцца ўнутры. Яны ўрэгуляваны. Кропка», – сказаў Сантуш.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com