Усе навіны

«Прыйшлі запісацца на курсы па афарбоўцы плота». БАТЭ прадставіў Грачыху і Канцавога відэа з буйным планам фота Драгуна

5 снежня 2022, 20:02
3

Прэс-служба БАТЭ апублiкавала вiдэа, дзе прадставіла навiчкоў каманды Дзяніса Грачыху і Арцёма Канцавога, якiя ў мінулым сезоне выступалі за мінскае «Дынама».

Па сюжэце відэа футбалісты прабраліся ў раздзявальню «Барысаў-Арэны», дзе наклеілі біркі са сваімі прозвішчамі на шафы, пасля чаго ў памяшканні з'явіўся ахоўнік і запатрабаваў адказаць, што робяць гульцы. Канцавы вымавiў: «Мы прыйшлі запісацца на курсы па афарбоўцы», – а Грэчка дадаў: «Плота». Пасля гэтага ў кадры буйным планам была паказана фатаграфія капітана БАТЭ Станіслава Драгуна.

Нагадаем, Драгун з 2008 па 2012 гады быў гульцом і некаторы час капітанам мінскага «Дынама». У 2012-м у адным з інтэрв'ю Станіслаў распавёў, што перафарбаваў плот дома сваёй бабулі, бо ён быў жоўтага колеру пры сініх варотах, што гулец назваў «непарадкам». З 2017-га Драгун гуляе за БАТЭ, чые колеры – жоўта-сінія, неўзабаве пасля пераходу на фан-сектары клуба з'явіўся банэр з заклікам да гульца «перафарбоўваць плот», гісторыя таксама была прадметам шматлікіх жартаў і іранічных каментарыяў. Пазней футбаліст заявіў, што гісторыя пра плот была выдуманай.