Усе навіны

Супрацоўнікі офіса мiнскага «Дынама» не захацелі працаваць з Вяргейчыкам

5 снежня 2022, 21:17
1

Як стала вядома Tribuna.com, намеснік старшыні АБФФ Юрый Вяргейчык мог прыступіць да працы ў мінскім «Дынама». Аднак супрацоўнікі клуба аказаліся супраць.

«У «Дынама» ужо сабрана каманда менеджараў. Толькі адзінкі былі гатовыя хаця б паспрабаваць наладзіць камунікацыю з Вяргейчыкам.

Блізкія адносіны футбольнага функцыянера з Сяргеем Кавальчуком у дадзеным выпадку не дапамаглі – далейшы лёс Вяргейчыка па-ранейшаму пад пытаннем», – паведамляе крынiца.