Усе навіны

Дамінік Ліваковіч: «Гэта найлепшы матч у маім жыцці і самы лепшы момант маёй кар'еры»

5 снежня 2022, 22:25

Галкіпер зборнай Харватыі Дамінік Ліваковіч пракаментаваў выхад у 1/4 фіналу ЧС-2022 пасля пераможнай серыі пенальці ў матчы з Японіяй, у якой ён здзейсніў тры сейвы.

«Адчуванні неверагодныя. Гэта ў першую чаргу дзякуючы камандзе, атмасфера выдатная. Дзякуй балельшчыкам, якія прыйшлі на матч.

Японцы выдатна прэсінгавалі ў пачатку. Гэта была цяжкая гульня, яны былі добра падрыхтаваны, але мы таксама.

Мы выйгралі, калі нам было цяжэй за ўсё. Гэта найлепшы матч у маім жыцці і самы лепшы момант маёй кар'еры», – сказаў Ліваковіч.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com