Усе навіны

Лука Модрыч: «Згуляць на ЧС-2026? Паглядзім»

5 снежня 2022, 22:34

Паўабаронца зборнай Харватыі Лука Модрыч падзяліўся ўражаннямі пасля выхаду ў 1/4 фіналу ЧС-2022.

«Гэтая гульня была вельмі знясільваючай. Я даў усё, што ў мяне было. Чацвёрты матч запар адной і той жа камандай – гэта было нялёгка. Цяпер трэба адпачыць.

Футбол непрадказальны. Усё роўна, з кім мы сустрэнемся ў чвэрцьфінале – і Бразілія, і Паўднёвая Карэя падрыхтуюцца і будуць мацней, чым сёння.

Згуляць на ЧС-2026? Паглядзім», – дадаў Модрыч.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com