Усе навіны

ФІФА адкрыла справу па паводзінах гульцоў і балельшчыкаў Сербіі ў матчы са Швейцарыяй

5 снежня 2022, 23:18
1

ФІФА разгледзіць справу аб паводзінах ігракоў і балельшчыкаў зборнай Сербіі падчас матчу са Швейцарыяй (2:3).

Справа адкрыта па артыкулах: «неправамерныя паводзіны гульцоў і афіцыйных асоб» і «неправамерныя паводзіны гульцоў і балельшчыкаў».

Падчас матчу былі чутныя антыкосаўскія воклічы з боку сербскіх фанатаў у адрас Джэрдана Шакіры. У другім тайме адбылася сутычка паміж ігракамі зборнай Сербіі і Гранітам Джакай.

Санкцыі да Сербіі могуць быць прыменены ўжо на матчах адбору да Еўра-2024.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com