Усе навіны

Вінісіус – самы малады аўтар гола сярод бразільцаў у плэй-оф ЧС з 2002 года, тады забіваў Раналдыньё

5 снежня 2022, 23:35

Вінгер «Рэала» Вінісіус Жуніёр адзначыўся сваім дэбютным голам на чэмпіянатах свету за зборную Бразіліі – ён адкрыў лік у матчы 1/8 фіналу ЧС-2022 супраць Паўднёвай Карэі.

Вінісіус стаў самым маладым аўтарам гола сярод бразільцаў у плэй-оф турніру з 2002 года – 22 гады і 146 дзён. Тады забіваў малады Раналдзіньё.

Бразілія ў першым тайме забіла карэйцам 4 мячы.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com