Усе навіны

Бразілія згуляе з Харватыяй у чвэрцьфінале ЧС-2022

6 снежня 2022, 00:03

Па выніках гульнявога дня панядзелка вызначылася яшчэ адна пара чвэрцьфіналу чэмпіянату свету-2022.

За выхад у паўфінал паміж сабой згуляюць Бразілія і Харватыя. Бразільцы на першай стадыі плэй-оф разграмілі Паўднёвую Карэю (4:1), а харваты перамаглі японцаў у серыі пасляматчавых пенальці (1:1, 3:1 пен).

Сустрэча адбудзецца 9 снежня, пачатак – у 18.00.

Поўная сетка – тут.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com