Усе навіны

«Макслайн» накіраваў апеляцыю на адмову АБФФ у ліцэнзаванні для вышэйшай лігі

6 снежня 2022, 08:39

Прэс-служба «Макслайна» паведаміла, што клуб накіраваў апеляцыю ў футбольны арбітраж АБФФ з просьбай адмяніць рашэнне Выканкама АБФФ. Нагадаем, што Выканкам адмовіў камандзе з Рагачова ў ліцэнзаванні для вышэйшай лігі.

Нагадаем, што «Макслайну» было адмоўлена ў ліцэнзаванні ў Д1, паколькі каманда менш за два гады запар з'яўляецца членам АБФФ. «Макслайн» уступіў у сябры АБФФ у сакавіку 2022 года.