Усе навіны
Photo

Гульцы зборнай Бразіліі разгарнулі банер з выявай Пеле пасля матча з Паўднёвай Карэяй.

6 снежня 2022, 08:55

Пасля фінальнага свістка матча супраць Паўднёвай Карэі гульцы зборнай Бразіліі разгарнулі банер з выявай Пеле.

Фота – твітэр зборнай Бразіліі

Футбалісты зборнай падтрымалі экс-футбаліста – на мінулым тыдні яго шпіталізавалі з-за ацёкаў па ўсім целе.

Сам Пеле пазней заявіў, што працягвае сваё звычайнае лячэнне. Была інфармацыя, што ён не рэагуе на хіміятэрапію, з-за чаго лекары аказваюць яму паліятыўную дапамогу.