Усе навіны

Экс-гулец «Мінска» Маціч перайшоў у «Важдовац» з Д1 Сербіі

6 снежня 2022, 12:44

Прэс-служба «Важдоваца», які выступае ў чэмпіянаце Сербіі, паведаміла, што ў клуб перайшоў экс-паўабаронца «Мінска» Алекса Маціч. Нагадаем, што нядаўна мінскі клуб аб'явіў аб тым, што каманду пакінулі 15 футбалістаў.

«Мы даўно вядзём перамовы з Алексай, трансфер якога павінен быў адбыцца гэтым летам, аднак з розных прычынаў ён не адбыўся. Ён з'ехаў у Беларусь, дзе гуляў, важна, што ён прыязджае з гульнявой практыкай, і яго знаходжанне ў Беларусі, безумоўна, паўплывала на яго далейшае ўдасканаленне», – пракаметаваў падпісанне спартовы дырэктар бялградскага клуба Баян Лявонціевіч.

За «Мінск» Маціч правёў 11 гульняў у вышэйшай лізе, дзе вызначыўся 3 галявымі перадачамі.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com