Усе навіны

Вінісіус: «Спадзяваюся, будзем танчыць да фіналу ЧС-2022»

6 снежня 2022, 13:28

Вінгер зборнай Бразіліі Вінісіус Жуніёр пракаментаваў перамогу над Паўднёвай Карэяй (4:1) на ЧС-2022.

«Нармальны працэс, з часам нашая гульня палепшылася. З кожным матчам мы больш упэўнены і сканцэнтраваны. Гулялі супраць каманды, якая дае прастору. А калі нам даюць прастору – саперніку становіцца вельмі цяжка. Мы шмат рухаемся, паказваем сваю індывідуальнасць, каб згуляць выдатна.

Спадзяваюся, будзем танчыць у фінале. І моцна абдыміце Пеле, якому патрэбна сіла. Гэтая перамога прысвечана яму, бо ён зможа выйсці з гэтай сітуацыі. Мы можам стаць для яго чэмпіёнамі», – сказаў Вінісіус.