Усе навіны

Сон Хын Мін: «Не вінавацьце нас, мы аддалі ўсё»

6 снежня 2022, 13:42

Вінгер «Тотэнхэма» і зборнай Паўднёвай Карэі Сон Хын Мін пракаментаваў вылет ад Бразіліі (1:4) у 1/8 фіналу ЧС-2022.

«Мы аддалі ўсё. Не вінавацьце нас. Калі ты даеш бразільскім гульцам прастору, яны забіваюць.

Не хачу вінаваціць нікога з нашых гульцоў, бо яны аддалі ўсё. Ганаруся тым, што яны зрабілі. Гуляць нялёгка, асабліва моладзі, якая выйшла з першых хвілін – яны добра папрацавалі для нашай краіны. Спадзяваюся, яны не перастануць працаваць. Таксама я спадзяваюся, што моладзь усведамляе, як важна гуляць на Кубку свету», – сказаў Сон.