Усе навіны

Чэрнік працягнуў кантракт з «Шахцёрам»

6 снежня 2022, 15:44

Як паведамляе прэс-служба «Шахцёра», клуб працягнуў кантракт з варатаром Сяргеем Чэрнікам. Пагадненне разлічана да канца 2024 года.

Чэрнік далучыўся да «Шахцёра» у студзені 2021 года. За гэты час галкіпер правёў у складзе «гарнякоў» 29 матчаў, у якіх прапусціў усяго 13 мячоў і 17 разоў пакідаў вароты некранутымі.

У складзе «Шахцёра» варатар выйграў Суперкубак Беларусі (2021) і двойчы запар стаў чэмпіёнам краіны (2021, 2022).

У мінулым сезоне Чэрнік згуляў 18 матчаў у вышэйшай лізе, у якіх прапусціў 7 мячоў.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com