Усе навіны

Луіс Энрыке ахвяруе грошы ад стрымаў на Twitch фонду, які дапамагае дзецям з анкалогіяй

6 снежня 2022, 16:05

Галоўны трэнер зборнай Іспаніі Луіс Энрыке вырашыў выдаткаваць данаты, атрыманыя падчас стрымаў на Twitch, на дабрачыннасць.

Грошы будуць адпраўленыя фонду Энрыкеты Вільявекк'і, які дапамагае дзецям з анкалогіяй і іх сем'ям. Ён знаходзіцца ў Барселоне. Акрамя таго, грошы ад трэнера таксама атрымаюць некалькі шпіталяў.

Адзначым, што ў жніўні 2019 года ад астэасаркомы (рак костак - заўв.) памерла 9-гадовая дачка Энрыке.

Галоўны трэнер іспанцау́ праводзіць стрым на Twitch падчас ЧС-2022, дзе кантактуе з заўзятарамі.