Усе навіны

Вяргейчык пра крызіс у белфутболе: «Раней не было жорсткіх патрабаванняў з боку АБФФ. Хлопцы, давайце, можа, разам спытаем з сябе»

6 снежня 2022, 16:10
5

Першы намеснік старшыні АБФФ Юрый Вяргейчык падзяліўся меркаваннем пра прычыны крызісу ў беларускім футболе.

Раней выканкам АБФФ не дапусціў рагачоўскі «Макслайн» да ліцэнзавання ў вышэйшай лізе.

– Мы зацікаўлены перш за ўсё ў тым, каб, калі клуб хоча гуляць у вышэйшай лізе, у яго на балансе былі дзесяць узростаў, ліцэнзаваныя трэнеры, абавязкова – інфраструктура. І самае важнае, на мой погляд, – прыхільнасць да мясцовасці. Калі мы трэніруемся ў Мінску, у нас няма ўзростаў, няма сваёй інфраструктуры і ўвогуле на паперы мы абсалютна іншы клуб, то пра што можна казаць?

Гэта вялікая праблема і для некаторых іншых клубаў вышэйшай лігі. Мы ўжо даўно яе абазначаем. Проста старая ўлада, як кажуць, рабіла паслабленні, і мы адразу не маглі гэта змяніць. Магу сказаць, чаму ў нас зараз крызіс у беларускім футболе. Бо раней не было жорсткіх патрабаванняў з боку федэрацыі. Калі ты хочаш гуляць у вышэйшай лізе, у цябе павінны быць усе ўзросты – ад набору да выпуску. А ў нас абсалютная большасць працавала па дамове са СДзЮШАР. ДЮСШ асобна, клуб асобна.

Клуб вырашае задачу нейкіх імгненных вынікаў, а ДзЮСШ не мае нармальнага фінансавання, каб у добрых умовах раслі маладыя футбалісты. Няма набору, няма адбору, няма ніякай працы. І вось мы прыйшлі да таго, што сёння ў нас ніводны футбаліст не гуляе на добрым еўрапейскім узроўні.

Гэта агульная праблема. Гэта не праблема ўмоўнага Базанава. Заўтра паставяць іншага - ён сутыкнецца з гэтым. Таму мы ўсе разам павінны прыйсці да таго, што... Хлопцы, ну, хопіць ужо старацца быць першымі ў свеце, другімі ў Сібіры. Давайце, можа, акцэнтуем увагу на падрыхтоўцы такіх футбалістаў, як Валянцін Бялькевіч. Уяўляеце, калі б сёння ў зборнай гулялі Бялькевіч, Глеб, Алейнікаў, Гоцманаў, Калачоў… Думаю, ніхто зараз на Базанава і пальцам не паказаў бы. Правільна?

А так, атрымліваецца, мы спісваем нейкае прозвішча, а праблема застаецца. Мне хацелася б яе пазначыць і сказаць: хлопцы, давайце прачынацца, давайце, можа, усе разам спытаем з сябе, – сказаў Вяргейчык у інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1».

Паказаць яшчэ 5