Дырэктар «Крумкачоў» Давідовіч: «Бюджэт каманды ў Д3 склаў каля 170 тысяч рублёў»
Дырэктар НФК «Крумкачы» Алег Давідовіч распавёў пра бюджэт каманды.
Па выніках сезона каманда заваявала права выступаць у Д2.
– Што тычыцца бюджэту мінулага сезону. Каманда выйшла ў 1/16 Кубка Беларусі і дайшла да фіналу, увогуле правёўшы 27 афіцыйных гульняў у сезоне, пра якія лічбы ідзе гаворка?
– Каля 170 тысяч беларускіх рублёў.
- Клуб падаў заяўку на атрыманне ліцэнзіі АБФФ «Першая ліга». Якія тэрміны і што трэба клубу для атрымання ліцэнзіі?
– Згодна з рэгламентам, па спартыўным прынцыпе, мы заваявалі права на падачу заяўкі на атрыманне ліцэнзіі «Першая ліга». Да 21 лістапада трэба было заяўку накіраваць у Дом футбола, што мы і зрабілі. Зараз нам трэба будзе вялікая работа па падрыхтоўцы ўсіх умоў ліцэнзавання. У першую чаргу, гэта праца з партнёрамі, якія ёсць і патэнцыйнымі.
У мінулым сезоне арэнда стадыёна абыходзілася амаль у 3 разы танней, па ўмовах АБФФ для каманд Другой лігі. У першай лізе на гэта разлічваць не давядзецца. Таксама павялічыцца колькасць трэніровак. Дададуцца затраты выязных матчаў.
Па рэгламенце 75% гульцоў павінны мець прафесійныя кантракты – гэта выдаткі на зарплату і падаткі. Неабходна забяспечыць удзел у чэмпіянаце краіны 2-х груп ліцэнзійнага ўзросту. Шмат пытанняў, і мы працуем над іх вырашэннем, – сказаў Давідовіч.