Усе навіны

Хадасевіч аб даходах АБФФ ад букмекераў: «Па маёй інфармацыі, 300-500 тысяч даляраў у год. Калі падзяліць усю суму на 16 удзельнікаў чэмпіянату, то выйдзе прыкладна па 30 тысяч на «брата»

6 снежня 2022, 19:50

Журналіст і экс-каментатар "Белтэлерадыёкампаніі" Мікалай Хадасевіч у інтэрв'ю тэлеграм-каналу «О, спорт! Ты – мир!»аб даходах АБФФ ад супрацоўніцтва з букмекерскімі канторамі.

- АБФФ усё ж зарабляе на правах. Наколькі ведаю, ёсць кантракт з букмекерамі за межамі краіны.

- Так, даход АБФФ па гэтым кантракце ў раёне 300-500 тысяч даляраў у год, па маёй інфармацыі. Шмат ці мала? Не мільёны, як у іншых краінах, але хоць нешта. Можа, гэта і ёсць рэальная цана за наш футбол? Заўсёды задавалася пытаннем, што клубы з гэтага кантракту маюць і ці маюць? Каманды часам прымушаюць гуляць у спякоту або ў холад, выбіраючы не вельмі ўдалы час, каб матчы ішлі адзін за адным і не накладваліся па часе. Калі падзяліць усю суму на 16 удзельнікаў чэмпіянату, то выйдзе прыкладна па 30 тысяч на «брата». Пару гадоў таму амаль адна зарплата гульца «Шахцёра» або брэсцкага «Дынама». Смешна, так?

- У кавідны перыяд чэмпіянат Беларусі паказвалі ва ўсім свеце. А колькі тады зарабіла Федэрацыя?

- Ох, выдатная гісторыя! Уладзімір Базанаў у інтэрв'ю казаў, што вялікіх грошай не зарабілі. Здаецца, лічба мільгала ў 200-300 тысяч даляраў за продаж правоў у Расею, Украіну і наогул па свеце. І далей распавядаў, што важна не было грошай зарабіць, а паказаць наш футбол усім свеце. Ну, паказалі. І што далей? Што гэта дало Федэрацыі, нашаму футболу? Выстраіліся ў чаргу міжнародныя кампаніі, каб купіць правы на паказ чэмпіянату? Збегліся рэкламадаўцы з усяго свету, каб размясціцца на Бардах стадыёна ў Слуцку? Ці шэйхі дасталі кашалькі і пагналі скупляць «Смалявічы» ці нават праймавае брэсцкае «Дынама» тады, у 2020 годзе? Не. Паглядзелі людзі, пасмяяліся і разышліся, - сказаў Хадасевіч.