Усе навіны

Гансалу Рамуш: «Не мне вырашаць, ці выйду я ў старце на наступны матч»

7 снежня 2022, 10:17

Форвард зборнай Партугаліі Гансалу Рамуш пракаментаваў свой выхад у стартавым складзе на матч 1/8 фіналу ЧС-2022 супраць Швейцарыі (6:1) замест Крышціяну Раналду.

«Усё адбылося вельмі хутка. Ці згуляю я з першых хвілін у наступным матчы? Гэта не мне рашаць. Мне трэба працаваць як мага больш упарта, а потым мы ўбачым, што будзе.

Раналду? Ён пагаварыў са мной, як гэта робіць з усімі. Ён капітан і заўжды спрабуе дапамагчы. Усё прайшло вельмі добра», – сказаў Рамуш у каментары RTP.