Усе навіны

Галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Молаш пра «Макслайн»: «Яны павінны быць у вышэйшай лізе»

7 снежня 2022, 10:43

Галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Дзмітрый Молаш пракаментаваў рашэнне АБФФ не дапусціць «Макслайн» да ліцэнзавання для ўдзелу ў вышэйшай лізе-2023.

– З пункту гледжання прафесіянала, натуральна, мне не тое каб шкада, я лічу, яны павінны быць у вышэйшай лізе. Яны да гэтага ішлі. Яны вялікую працу прыклалі. Я хачу гэты клуб павіншаваць. Пунтуса ў прыватнасці. Гэта мой настаўнік таксама, які шмат што мне даў. З іншага боку, калі яны туды ішлі, мусілі разумець: пусцяць іх, не пусцяць. Тут цяжка казаць. Вядома, са спартовага пункту гледжання, калі яны гэта зрабілі, яны тамака [у вышэйшай лізе] павінны быць. Далей ужо ідуць гэтыя рэчы: структура, усе справы. Калі так трэба: наколькі федэрацыя можа адступіць ад гэтых правілаў, цяжка казаць, - сказаў Молаш.

Нагадаем, што «Макслайну» адмовілі ў ліцэнзаванні ў Д1, паколькі каманда менш за два гады запар зʼяўляецца членам АБФФ. «Макслайн» уступіў у сябры АБФФ у сакавіку 2022 года.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com