Усе навіны

Трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Молаш пра ліміт на маладых: «Гэта іх нават недзе расхалоджавае»

7 снежня 2022, 11:38

Галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Дзмітрый Молаш пракамэнтаваў ліміт на маладых футбалістаў у беларускім футболе. Цяпер у вышэйшай лізе на футбольным полі каманды мусіць быць мінімум адзін футбаліст 21 года і маладзей.

— Са спартовага пункта гледжання тут ёсць любая мяжа.... У гэтым адзіныя ўсе трэнеры. Ігар Мікалаевіч Кавалевіч жорстка выказаўся на гэтую тэму. Я падтрымаю яго.

Гэтыя ліміты на футбалістаў, мусіць, ён сам усярэдзіне сябе рэжа.

Бо калі маладому футбалісту кажуць: «Ты лімітчык». Ну які лімітчык? Ён футбаліст. Ён павінен заслужыць сваё месца ў камандзе працай і талентам.

У любым выпадку трэнер заўсёды будзе аддаваць перавагу маладому футбалісту. Калі ён сам паспрабуе. Калі маладому хлопцу проста трэба гуляць, гэта іх нават недзе расхалоджавае, — сказаў Молаш.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com