Усе навіны

«Рэал» блізкі да дамоўленасці з «Палмейрасам» наконт пераходу 16-гадовага Эндрыка

7 снежня 2022, 11:43

Нападаючы «Палмейраса» Эндрык можа працягнуць кар'еру ў «Рэале».

Як паведаміў журналіст Фабрыцыа Рамана, перамовы на завяршальнай стадыі. Сума трансферу павінна скласці 60 мільёнаў еўра + падаткі – усяго 72 мільёны.

«Рэал» хоча як мага хутчэй завяршыць здзелку. Пытанне з умовамі асабістага кантракта таксама блізкае да вырашэння.

16-гадовы Эндрык у 2022 годзе правёў 7 матчаў за «Палмейрас» у чэмпіянаце Бразіліі. У яго актыве 3 галы і 1 рэзультатыўны пас.