Усе навіны

Вадзім Скрыпчанка: «У мінулым сезоне «Дынама» заняло не тую пазіцыю, на якую разлічвае клуб. Не выйгравалі, калі быў рэальны шанец»

7 снежня 2022, 12:33
5

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка пракаментаваў чацвертае месца клуба ў чэмпіянаце Беларусі.

— Я лічу, што для «Дынама-Мінск» чацвёртае месца гэта не тая пазіцыя, на якую разлічвае клуб, і кіраўніцтва, і заўзятары. Трэба імкнуцца да самых высокіх месцаў.

На маю думку, «Дынама» каб займаць першае месца ў чэмпіянаце важна не губляць ачкі з камандамі, якія знаходзяцца ў сярэдзіне табліцы. Але на жаль, як паказвае практыка, у гэтым сезоне мінскае «Дынама» страціла досыць шмат ачкоў менавіта з камандамі, якія былі ў сярэдзіне турнірнай табліцы.

У прынцыпе, усё было ў руках каманды, але чатыры нічые запар, дзе каманда не выйгравала на тым адрэзку, калі быў рэальны шанец, каб заняць больш высокае месца і, на жаль, тыя страты ачкоў яны такім чынам абярнуліся, што каманда не ў прызёрах, — сказаў Скрыпчанка.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com

Паказаць яшчэ 5