Усе навіны

Крышціяну Раналду: «Неверагодны дзень для Партугаліі»

7 снежня 2022, 12:47

Форвард зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду пракаментаваў перамогу над Швейцарыяй (6:1) у матчы 1/8 фіналу ЧС-2022.

«Неверагодны дзень для Партугаліі з гістарычным вынікам у самым вялікім спаборніцтве сусветнага футбола. Раскошнае выступленне каманды, напоўненай талентам і маладосцю. Нашу каманду трэба павіншаваць. Мара жывая! Да канца! Наперад, Партугалія!» – напісаў Раналду ў інстаграме.

Раналду не патрапіў у стартавы склад і выйшаў на змену на 74-й хвіліне.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com