Усе навіны

Частка гульцоў зборнай Германіі лічыць, што Флік больш прыхільна ставіцца да гульцоў «Баварыі» (Sport Bild)

7 снежня 2022, 13:36

У зборнай Германіі былі пэўныя праблемы з атмасферай у камандзе падчас ЧС-2022, паведамляе Sport Bild.

Па дадзеных крыніцы, каманда была падзелена на два лагеры – «баварцы» і ўсе астатнія. У другім лагеры лічылі, што галоўны трэнер Ханс-Дзітэр Флік больш прыхільна ставіцца да гульцоў «Баварыі», дзе ён працаваў раней.

Праблемы пачаліся перад матчам з Японіяй. Толькі Ноер і Гарэцка выступалі за тое, каб зладзіць пратэст перад гульнёй з-за забароны павязкі One Love, закрыўшы раты рукамі на фатаграфаванні. Іншыя футбалісты былі супраць любых палітычных заяваў.

Многія не зразумелі замену Гюндагана на Гарэцку падчас гульні з Японіяй. У камандзе лічылі, што яна не пайшла на карысць камандзе і была зроблена, каб Гарэцка быў больш задаволеным. Гюндаган быў злы з-за гэтай замены.

Марк-Андрэ тэр Штэген і Кай Хаверц былі незадаволеныя тым, што яны не гуляюць. Акрамя таго, у камандзе была незадаволенасць тым, што Флік працягваў выпускаць Зюле, нягледзячы на не лепшую гульню ў першым матчы.

Раней паведамлялася, што Нямецкі футбольны саюз не плануе звальняць Фліка нягледзячы на нявыхад з групы на ЧС-2022.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com