Усе навіны

Трэнер мінскага «Дынама» Скрыпчанка: «Прапанавалі кантракты на падаўжэнне тым, каго хочам бачыць у камандзе»

7 снежня 2022, 17:23

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка распавёў, як будзе весці селекцыйную працу ў клубе.

– Першае з чаго трэнер і трэнерскі штаб пачынаюць – гэта селекцыйная праца. Цяпер глядзім, хто з маладых хлопцаў здольны трапіць у галоўную каманду ў дапамогу, і для таго, каб быць паспяховым.

Самая галоўная задача – гэта ўтрымаць лідараў у камандзе, каб яны засталіся і дапамагалі камандзе ў дасягненні мэты Тым, каго жадаем бачыць у камандзе, прапанавалі кантракты на падаўжэнне. Зразумела, што гэта працоўны працэс не аднаго дня.

Мая задача сустрэцца са шматлікімі трэнерамі. Асабліва старэйшых ліцэнзійных узростаў для таго, каб яны таксама разумелі, што мы будзем у цесным кантакце. І як толькі з хлопцаў будзе нехта перспектыўны праяўляць сябе на ўзроўні ліцэнзійных спаборніцтваў, на ўзроўні маладзёжнага складу яны дакладна будуць здатны трапіць і праявіць сябе ў галоўнай камандзе.

Нам у першую чаргу зараз трэба вызначыцца з тымі беларускімі хлопцамі, якія былі ў камандзе ў гэтым сезоне. Хто застаецца, хто можа быць не пагадзіцца на нашу прапанову падоўжыць кантракт. І толькі пасля гэтага мы зможам канкрэтна па пазіцыях разумець, дзе нам трэба шукаць узмацненне і за кошт беларускіх футбалістаў, і за кошт замежнікаў.

Да канца года напэўна час ёсць?

– Да канца снежня. Бо з 9 студзеня ўжо пачнем падрыхтоўку. І вельмі хацелася б, каб 9 студзеня ўжо на 80% каманды было ўкамплектавана. Каб трэнерскі штаб ужо пачаў падрыхтоўку з разуменнем таго, што ўжо практычна яго каманда гатова да сезона поўнай абоймай, – сказаў Скрыпчанка.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com