Усе навіны

Дзявочая зборная Беларусі WU-19 у 2-м раундзе ЧЕ-2022/23 згуляе супраць Іспаніі, Англіі і Славеніі

7 снежня 2022, 19:48

Прайшло лёсаванне другога раунда чэмпіянату Еўропы УЕФА сярод дзяўчат да 19 гадоў сезона-2022/2023.

Зборная Беларусі WU-19 патрапіла ў групу «А4», дзе згуляе з камандамі Іспаніі, Англіі і Славеніі.

Сем пераможцаў другога раунда (і найлепшы ўладальнік другога месца ў выпадку, калі Бельгія фінішуе першай у групе) атрымаюць пуцёўкі ў фінальную стадыю.

Каманды, якія занялі ў групах чацвёртыя месцы, першы раунд новага розыгрышу пачнуць у лізе В.