Усе навіны

«Інтэр» гатовы прадаць «Тотэнхэму» Думфрыса

7 снежня 2022, 20:54

Журналіст Рудзі Галецці паведаміў, што паўабаронца «Інтэра» Дэнзел Думфрыс зацікавіў «Тотэнхэм».

Лонданскі клуб хоча паскорыць трансфер 26-гадовага нідэрландца.

«Інтэр« у сваю чаргу гатовы да перамоваў, калі паступіць адпаведная прапанова.

За сітуацыяй вакол футбаліста таксама сочаць «Манчэстэр Юнайтэд» і «Чэлсі».