Усе навіны

Дзіцячы трэнер: «10 гадоў таму дзеці з вялікім жаданнем і фанатызмам ішлі на трэніроўкі. Цяпер не назіраецца такога імкнення»

7 снежня 2022, 22:25

Дзіцячы футбольны трэнер з невялікага гарадка Брэсцкай вобласці на ўмовах ананімнасці расказаў пра становішча дзіцячага футбола.

– Калі параўноўваць дзяцей, дапусцім, 10-гадовай даўніны, з цяперашнімі, ёсць адрозненні?

– Безумоўна, адрозненні ёсць. 10 гадоў таму, аб'ектыўна, не было столькі спакус для дзяцей, як зараз. Хлопцы больш часу праводзілі на вуліцах, гулялі ў дварах у футбол. Цяпер у футбол у асноўным гуляюць у тэлефонах.

Што да трэніровак, то раней хлопцы больш адказна ставіліся да заняткаў, з вялікім жаданнем і фанатызмам ішлі на трэніроўкі, гулялі. Нават нягледзячы на тое, што ўмовы, магчыма, былі горшыя, але страсці і жаданні ў дзяцей усё роўна было больш.

А зараз ужо не назіраецца такога імкнення. Так, займаюцца, трэніруюцца, але без такога жадання, як папярэднія пакаленні. І тут я зноў хачу ўспомніць аб трэнерах – ад іх, ад іх адносіны і да хлопцаў, і да працы залежыць вельмі шмат.

Калі дзеці бачаць шчырыя адносіны, то будуць хадзіць на заняткі з задавальненнем. Ёсць у нашай школе такія. Але ёсць і тыя, хто ставіцца да справы цяп-ляп. Адпрацуе свае паўтары гадзіны і пабяжыць па сваіх справах. Натуральна, у такога трэнера і дзеці будуць без жадання займацца. А потым многія нават не даходзяць да выпуску, – сказаў ён.

Tribuna.com публікуе каментарыі спікераў, якія знаходзяцца ў Беларусі, ананімна для іх бяспекі.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com