АдзінаборствыАмерыканскі футболАўта/мотаБабслей і санны спортБадмінтонБарацьбаБейсболБільярдБоксВалейболВеласпортВеславаннеВодныя віды спортуГімнастыкаГольфІншыяКанькабежны спортКёрлінгКіберспортКонны спортЛёгкая атлетыкаЛыжны спортНастольны тэнісПарусны спортПляжны футболПокерРэгбіСтральбаСучаснае пяцібор'еТрыятлонФехтаваннеФігурнае катаннеФутзалХакей з мячомХакей на травеЦяжкая атлетыкаШахматыЭкзатычныя вiдыЭкстрэмальныя віды
BE
БАТЭ прабіў рэкордную колькасць пенальці ў гісторыі Д1, «Нёман» – атрымаў у свае вароты.
8 снежня 2022, 10:02
БАТЭ стаў рэкардсменам па колькасці прабітых пенальці ў гісторыі вышэйшай лігі. На рахунку барысаўчан 131 прабіты пенальці. Акрамя таго БАТЭ трымае рэкорды па колькасці забітых пенальці – 101, але пры гэтым і па колькасці незабітых адзінаццаціметровых барысаўчане таксама з'яўляюцца лідэрамі – 30.
Лідэрам па прызначаным у іх вароты пенальці за ўсю гісторыю Д1 з'яўляецца «Нёман». Гродзенцам адзінаццаціметровыя прабівалі 135. Пры гэтым менавіта «Нёману» забілі больш за ўсіх – 108 рэалізаваных пенальці. Аднак гарадзенцам таксама больш за ўсіх і не забілі: 27 пенальці ў іх вароты не былі рэалізаваны. Столькі ж і ў «Шахцёра», якому быў прызначаны 91 пенальці.
⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com