Усе навіны

Прэзідэнт Федэрацыі футбола Францыі: «Хачу, каб Дэшам застаўся. Ніколі не тэлефанаваў Зідану»

8 снежня 2022, 10:42

Прэзідэнт Федэрацыі футбола Францыі Ноэль Ле Грэ заявіў, што хоча працягнуць супрацоўніцтва з Дзідзье Дэшамам, а не прызначыць Зінедзіна Зідана.

«Калі вы настойваеце, то я хачу быць сумленным: я хачу, каб Дыдзье застаўся. Калі вам пашчасціла займець Дыдзье Дэшама, вы не развітаецеся з ім. Я гэта кажу як прэзідэнт Федэрацыі футбола Францыі, а не сябар Дэшама.

Калі ён зможа гэта зрабіць (прайсці Англію і выйсці ў паўфінал ЧС-2022 – заўв. Tribuna.com), то рашэнне за ім.

Насуперак таму, што пішуць, я ніколі ў жыцці не тэлефанаваў Зідану. І ніхто з майго акружэння таксама яму не тэлефанаваў», – сказаў Ле Грэ ў інтэрв'ю Le Figaro.

Раней паведамлялася, што Зідан узначаліць зборную Францыі пасля ЧС-2022.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com