Усе навіны

Абдзіхолікаў, Свірэпа, Макаўчык, Лукашэвіч і Папарыга пакінуць «Энергетык-БДУ» (Football.by)

8 снежня 2022, 10:29

Як паведамляе Football.by, шэраг футбалістаў «Энергетыка-БДУ» пакінуць каманду. Сярод іх капітан «студэнтаў» Аляксандр Свірэпа, лепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі мінулага сезона Бабур Абдзіхолікаў, варатар Арцём Макаўчык, абаронца Ілля Лукашэвіч і нападаючы Раман Папарыга.

Паводле інфармацыі партала Свірэпа, Макаўчык і Папарыга цікавыя клубам з чэмпіянату Казахстана. Акрамя гэтага за капітанам «студэнтаў» сочаць у мінскім «Дынама».

У Абдзіхолікава шмат прапаноў, адна з якіх, у чэмпіянаце Ізраіля, ён адпрэчыў.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com