Усе навіны

Федэрацыя футбола Іспаніі аб'явіла аб адстаўцы Энрыке

8 снежня 2022, 14:54

Каралеўская іспанская футбольная федэрацыя аб'явіла аб спыненні супрацоўніцтва з галоўным трэнерам Луісам Энрыке.

Іспанскую зборную пакінуў і ўвесь трэнерскі штаб 52-гадовага іспанца.

Энрыке ўзначаліў зборную Іспаніі летам 2018 года. Пад яго кіраўніцтвам каманда гуляла ў паўфінале Еўра-2020, а на ЧС-2022 вылецела ад Марока ў 1/8 фіналу.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com