Усе навіны

Галоўным трэнерам зборнай Іспаніі прызначаны дэ ла Фуэнтэ, ён выграваў Еўра з камандамі U19 і U21

8 снежня 2022, 15:48

Каралеўская іспанская футбольная федэрацыя аб'явіла імя новага галоўнага трэнера зборнай.

На гэтай пасадзе Луіса Энрыке зменіць Луіс дэ ла Фуэнтэ. Да гэтага спецыяліст працаваў з маладзёжнай нацыянальнай камандай U-21.

На клубным узроўні дэ ла Фуэнтэ ўзначальваў «Алавес» і «Атлетык» Більбао, пасля чаго амаль 9 гадоў знаходзіўся ў структуры іспанскіх зборных.

У 2015 годзе дэ ла Фуэнтэ выйграў чэмпіянат Еўропы са зборнай Іспаніі да 19 гадоў. У 2019 годзе ён узяў золата на чэмпіянаце Еўропы з Іспаніяй U21. Таксама дэ ла Фуэнтэ сярэбраны прызёр Алімпіяды-2020 у Токіа.