Усе навіны

Сяргей Алейнікаў: «Проста так ніхто санкцыі на беларускі спорт накладаць ня будзе. Лічу, усё справядліва»

8 снежня 2022, 19:47

Былы беларускі футбаліст Сяргей Алейнікаў у інтэрв'ю тэлеграм-каналу «О, спорт! Ты – мир!» падзяліўся меркаваннем пра санкцыi.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

Зараз беларускі футбол і спорт у цэлым жыве пад міжнароднымі санкцыямі, атлетаў не дапускаюць да спаборніцтваў. Як вы ставіцеся да гэтага?

– Проста так ніхто санкцыі накладваць не будзе. Калі ёсць бан – значыць, ёсць і нагода для гэтага. Лічу, усё справядліва. Бывае, вядома, індывідуальная адказнасць, але ў цяперашнім выпадку трэба казаць аб адказнасці калектыўнай. У гэтых санкцыях вінаватыя і рэжым, і спартсменаў.

Так, нехта са спартсменаў кажа, што яны ні ў чым не вінаватыя, не заслужылі санкцыі. З іх пункту гледжання, логіка ў такіх словах ёсць. Але заўсёды ёсць але. Такім спартсменам я хачу працытаваць Аршавіна: «Вашы чаканні – гэта вашы праблемы».

– Пры гэтым спартсмены, нават будучы пад санкцыямі, працягваюць маўчаць, не абураюцца.

– Дык няхай не крыўдуюць у такім выпадку.

– Што будзе далей з беларускім футболам ва ўмовах санкцыяў?

– Яго і так ужо, па сутнасці, не, а далей ён можа скаціцца на аматарскі ўзровень, – лічыць Алейнікаў.