Усе навіны

Віталь Булыга: «Працую з дзецьмі ў школе «Дынама» Масква. У Мінску людзі выкупілі франшызу клуба»

9 снежня 2022, 08:37

Экс-форвард зборнай Беларусі Віталь Булыга расказаў аб тым, чым займаўся пасля таго, як пакінуў мінскае «Дынама» і дзе працуе зараз.

– Раскажы сцісла пра працу. Многія забыліся на цябе пасля таго, як у 2019-м ты пакінуў пасаду спартыўнага дырэктара мінскага «Дынама».

– Працаваў у расійскім клубе прэм'ер-лігі «Тамбоў», у тым ліку намеснікам спартыўнага дырэктара. На працягу трох месяцаў быў у трэнерскім штабе «Кубані», адкуль прыйшлося сысці з-за таго, што знялі галоўнага трэнера, які мяне паклікаў у Краснадар. Цяпер працую з дзецьмі 2011/12 гадоў нараджэння ў футбольнай школе «Дынама» Масква.

– У сталіцы Расіі?

– Не, у Мінску людзі выкупілі франшызу гэтага расейскага клуба, таму выхоўваем юнае пакаленне тут. Можна сказаць, працую для душы. Падабаецца важдацца з хлопцамі, бачыць іх прагрэс, – распавёў Булыга.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com