Усе навіны

Прэзідэнт «ПСЖ» Аль-Хелаіфі: «Для мяне было важна, каб Мбапе застаўся ў клубе і не сышоў бясплатна»

9 снежня 2022, 11:57

Прэзідэнт «ПСЖ» Насер Аль-Хелаіфі распавёў аб апошнім падаўжэнні кантракту з Кіліянам Мбапе.

«Для мяне ён гулец і чалавек самага высокага ўзроўню, прафесіянал. Таму для мяне было вельмі важна, каб ён застаўся і не сышоў бясплатна. Гэта яшчэ адзін важны момант, але я заўсёды яму давяраў, давяраў яго сям’і, таму што мы стварылі нешта накшталт асаблівых адносін з гульцом і імі, і таму...

Ён — парыжанін, француз і заўсёды ганарыцца тым, што знаходзіцца ў Францыі», — сказаў Аль-Хелаіфі.

Увесну 2022-га Мбапе падпісаў кантракт да 2025 года з заробкам 100 млн еўра за сезон.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com