Усе навіны

ФІФА забараніла выкарыстоўваць павязкі з лозунгам супраць ісламафобіі падчас ЧС-2022

9 снежня 2022, 16:28

ФІФА не дала дазвол выкарыстоўваць павязкі з лозунгам супраць ісламафобіі падчас ЧС-2022 у Катары, паведамляе Sky News.

Некалькі федэрацый футбола краін з пераважна мусульманскім насельніцтвам, у прыватнасці Катар, Марока, і Саудаўская Аравія хацелі, каб капітаны каманд на турніры выкарыстоўвалі павязку з надпісам «Няма месца для ісламафобіі» і ўзорам палесцінскай хусткі. ФІФА вырашыла, што гэта будзе парушэннем правіл і не дазволілі іх выкарыстанне.

Да гэтага стала вядома, што ФІФА забараніла выкарыстанне і вясёлкавых павязак з надпісам One love на ЧС-2022 у Катары.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com