Усе навіны

Энрыке з'яўляецца галоўным кандыдатам на замену Сімеонэ ў «Атлетыка», ён можа ўзначаліць каманду летам

9 снежня 2022, 18:53

Кіраўніцтва «Атлетыка» лічыць былога коуча зборнай Іспаніі Луіса Энрыке галоўным кандыдатам на пасаду трэнера каманды ў выпадку, калі Мадрыд летам пакіне Дыега Сімеонэ. Пра гэта паведамляе AS.

Паводле інфармацыі крыніцы, зараз такое рашэнне клуба падтрымліваюць і гульцы.

Сам Энрыке нібыта вельмі хоча папрацаваць у АПЛ. Ім цікавіўся «Манчэстэр Юнайтэд», пакуль не запрасіў Эрыка тэн Хага.

Энрыке ўзначальваў зборную Іспаніі з 2019 года, разам з камандай Луіс выходзіў у паўфінал Еўра-2020. На ЧС-2022 іспанцы вылецелі ў 1/8 фіналу ад Марока.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com