Усе навіны

8 з апошніх 9 матчаў Харватыі ў плэй-оф буйных турніраў пераходзілі ў экстра-таймы

9 снежня 2022, 20:06

Зборныя Харватыі і Бразіліі не змаглі вызначыць пераможцу 1/4 фіналу ЧС-2022 у асноўны час матча – 0:0.

Для харватаў гэтыя экстра-таймы сталі ўжо восьмымі ў апошніх дзевяці гульнях на вялікіх турнірах.

Выключэннем з'яўляецца толькі фінал ЧС-2018 супраць Францыі, да якога каманда дайшла пасля дзвюх паспяховых серый пенальці і перамогі над Англіяй дзякуючы галу на 109-й хвіліне.

На Еўра-2008 у чвэрцьфінале Харватыя прайграла ў серыі пенальці Турцыі, а на Еўра-2016 і Еўра-2020 на стадыі 1/8 у дадатковы час – Партугаліі і Іспаніі адпаведна.

На ЧС-2022 каманда Славена Біліча прайшла па пенальці Японію.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com