Усе навіны

Гарэт Саўтгейт: «Верым, што зможам стварыць Францыі праблемы»

9 снежня 2022, 20:12

Галоўны трэнер зборнай Англіі Гарэт Саўтгейт падзяліўся чаканнямі ад матчу з Францыяй у чвэрцьфінале ЧС-2022.

«Няма сэнсу выходзіць на такія матчы і толькі закрывацца, абапіраючыся на канаты. Верым, што мы можам стварыць Францыі праблемы. І мы збіраемся гэта зрабіць. Зборная павінна прытрымлівацца шляху, якім мы рухаемся», – сказаў Саўтгейт.

Сустрэча адбудзецца заўтра, 10 снежня. Пачатак – у 22:00.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com