Усе навіны

Аргенціна згуляе з Харватыяй у паўфінале ЧС-2022

10 снежня 2022, 01:18

Па выніках чвэрцьфінальных матчаў пятніцы вызначылася першая пара 1/2-й ЧС-2022.

За выхад у фінал згуляюць зборныя Аргенціны і Харватыі.

Аргенцінцы перамаглі Нідэрланды ў серыі пенальці (2:2, 4:3 па пенальці), а харваты адолелі Бразілію (1:1, 4:2 па пенальці).

Сустрэча адбудзецца ў аўторак, 13 снежня.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com