Усе навіны

Намстар Брэсцкага аблвыканкама Зайчук узначаліў абласную федэрацыю футбола

10 снежня 2022, 09:05

Як паведамляе прэс-служба АБФФ, па выніках пазачарговай канферэнцыі грамадскага аб'яднання «Брэсцкая абласная федэрацыя футбола», якая адбылася 6 снежня, на пасаду старшыні аднагалосна быў абраны Валянцін Зайчук. На гэтай пасадзе Валянцін Міхайлавіч змяніў Генадзя Барысюка.

Вядома, што Валянцін Зайчук з 18 чэрвеня 2021 года займае пасаду першага намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама, а да гэтага быў Старшынёй Камянецкага раённага выканаўчага камітэта.