Усе навіны

У фіналах апошніх дзесяці ЧС быў як мінімум адзін гулец «Інтэра». У гэтым годзе тэндэнцыя працягнецца

10 снежня 2022, 09:54

Пачынаючы з фінальнага матчу ЧС-1982 у Іспаніі, калі Італія перамагла Германію (3:1), не было ніводнага фіналу, у якім бы не ўдзельнічаў гулец «Інтэра». У фінале ЧС-2022 гарантавана ў заяўцы на матч будзе аргенцінец Лаўтара Марцінес або харват Марцэла Брозавіч - абодва гульцы «Інтэра». Хто менавіта выйдзе ў фінал - стане вядома 13 снежня, калі зборныя Аргенціны і Харватыі згуляюць у паўфінале. Стартавы свісток - у 22:00.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com