Усе навіны

Месі - Вегарсту падчас інтэрв'ю: «Што глядзіш? Ідзі адгэтуль, ідыёт»

10 снежня 2022, 10:50

Паміж капітанам зборнай Аргенціны Ліянелем Месі і нападаючым Нідэрландаў Ваўтам Вегарстам узнік канфлікт пасля матчу 1/4 фіналу ЧС-2022, у якім нідэрландцы саступілі ў серыі пенальці (2:2, 3:4 пен).

Падчас флэш-інтэрв'ю Месі звярнуўся да Вегарста, які ў той час знаходзіўся побач: «Што ты глядзіш, ідыёт? Давай ідзі адгэтуль, ідыёт».

Таксама Ліянэль згадаў пра Ваута ў кантэксце яго паводзін на поле: «Я не люблю, калі людзі шмат кажуць перад матчам. 19-ы нумар (Вегарст - заўв.) выйшаў і правакаваў нас, штурхаўся, казаў розныя рэчы. Іх трэнер таксама не выяўляў павагі»

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com